БАРА́НАВІЦКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,
ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Баранавіцкай, Брэсцкай, Гродзенскай, Пінскай, Бабруйскай, Палескай і Гомельскай абл. у 1945—46. Утворана 9.7.1945 шляхам вылучэння часткі войск са складу Беларуска-Літоўскай ваеннай акругі (гл. Дадатак). Упраўленне акругі, сфарміраванае на базе палявога ўпраўлення 3-га Бел. фронту, размяшчалася ў г. Бабруйск. 4.2.1946 Б.в.а. скасавана, яе тэр. і войскі ўвайшлі ў склад Беларускай ваеннай акругі. Камандуючыя: А.П.Пакроўскі (часова выконваючы абавязкі, ліп.—вер. 1945), С.К.Цімашэнка (вер. 1945 — люты 1946).
т. 18, кн. 1, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)